Адрас адмiнiстрацыi: 246021, вул. Ільіча, 49, г. Гомель
Тэлефон прыёмнай: 8 (0232) 51-42-10
E-mail: novobel@post.gomel.by
Першы сакратар Навабелицкай раённай арганизацыі ГА "БРСМ" - Савельева Таццяна Ігараўна.
Кантактная інфармацыя:
Адрас: г.Гомель, вуліца Міжнародная, 24
тэл/факс: 8 (0232) 53 20 14
Навабеліцкі раён заўсёды славіўся актыўнай і таленавітай моладдзю. Аб’ядноўваючы маладых людзей, з іх ідэямі, задумкамі, творчымі планамі, важна даць магчымасць рэалізаваць іх са сваімі аднадумцамі.
Кожны малады чалавек павінен мець
магчымасць быць пачутным, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі
зацікаўленнымі людзьмі (аднагодкамі, аўтарытэтнымі людзьмі старэйшага
пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі органаў улады), даведацца, што ён можа
зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх
далейшых дзеянняў.
Усё гэта магчыма разам з Навабеліцкай раённай арганізацыяй «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі»!
Асноўнымі кірункамі ў працы раённай арганізацыі з’яўляюцца:
-грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі («Беларусь - крыніца натхнення»);
-працаўладкаванне моладзі («За Дзела»);
-валанцёрскі рух («У школу з добрым сэрцам», «Цуды на Каляды»);
-падтрымка таленавітай моладдзі («100 ідэй для Беларусі»);
-папулярызацыя здаровага ладу жыцця («Дэвіз па жыцці - здаровы лад жыцця»);
-узаемадзеянне з партнёрскімі арганізацыямі, міжнароднае супрацоўніцтва;
-інфармацыйна-іміджавая дзейнасць («МІГ»).
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі
Акцыі “Дзякуй за
Перамогу”, “Моладзь - ветэранам”, “ДЗЯКУЙ ЗА ЖЫЦЦЁ”, “Ветэран жыве побач”, “Я
помню! Я ганаруся!”, “Мы - грамадзяне Беларусі!”, “Служым Беларусі!”, “Да
абароны Айчыны гатовы!”, “За любімую Беларусь!”, “Кветкі Вялікай Перамогі”.
Працаўладкаванне моладдзі. Стварэнне студэнцкіх атрадаў
Навабеліцкая раённая арганізацыя дае магчымасць моладзі працаваць у летні
перыяд і вырашае мноства сацыяльных задач:
-працоўная занятасць летам, як альтэрнатыва бязмэтнаму баўлення часу;
-далучэнне моладзі да працы;
-выхаванне прынцыпаў атрымання зарабатнай платы, як асноўнай крыніцы
даходаў;
-занятасць і дысцыпліна падлеткаў, якія стаяць на розных відах
прафілактычнага ўліку;
-магчымасць ўдасканалення сваіх прафесійных навыкаў;
-першыя спробы працаваць па спецыяльнасці.
Фарміраванне атрадаў ажыццяўляецца ў залежнасці ад сферы дзейнасці: будаўнічыя, педагагічныя, сэрвісныя, сельскагаспадарчыя, экалагічныя.
Валанцёрскі рух
У складзе экалагічных валанцёрскіх атрадаў хлопцы саджаюць дрэвы,
дапамагаюць на раённых суботніках па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на
зямлі: паркавых тэрыторый, сквераў і двароў, лясных масіваў і прыбярэжных зон.
Валанцёры атрадаў сацыяльнай накіраванасці аказваюць пасільную дапамогу
ветэранам.
У рамках валанцёрскага руха ”Добрае сэрца” праходзяць дабрачынныя акцыі “Чараўніцтва
на Каляды”, “Нашы дзеці”, “Шчаслівае дзяцінства”, “Ёлка жаданняў”, дзе маладыя
людзі дапамагаюць малышам, дзецям-сіротам, людзям, якія апынуліся ў складанай
жыццёвай сітуацыі.
Што мы можам прапанаваць?
Той, хто вырашыў звязаць свой лёс з намі, зможа праявіць свае здольнасці і
зрабіць цікавей сваё жыццё, таму што, прымаючы ўдзел у праграмах і акцыях ГА
“БРСМ”, ён мае магчымасць:
-паехаць разам з аднагодкамі ў экалагічныя, спартыўныя, творчыя, моладзевыя
і студэнцкія лагеры;
-прыняць удзел у палітычным жыцці свайго рэгіёну і нашай краіны;
-паказаць свае творчыя здольнасці і таленты ў рэгіянальных і
рэспубліканскіх фестывалях маладзёжнай творчасці;
-прыняць удзел у семінарах, конкурсах, якія праводзяцца замежнымі і
міжнароднымі моладзевымі арганізацыямі;
-прыняць удзел у моладзевых турыстычных злётах, фестывалях аўтарскай песні;
-прыняць удзел у рэгіянальных і рэспубліканскіх юнацкіх спаборніцтвах па футболе,
хакеі, шашках і іншых відах спорту;
-пагутарыць з аднагодкамі з іншых краін, знаёмства з новымі людзьмі, падчас
правядзення міжнародных лагераў, удзельнічаючы ў праграмах моладзевых абменаў;
-падрыхтавацца да будучай службы на карысць Рэспублікі ў спецыяльна
арганізаванных спартыўных лагерах;
-абмеркаваць праблемы, якія хвалююць маладых людзей, на старонках маладзёжнай прэсы, у тэлевізійных і радыёперадачах, адрасаваных моладзевай аўдыторыі.
Умовы ўступлення ў “БРСМ”
У “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” могуць уступіць усе жадаючыя, ва
ўзросце ад 14 да 31 года, грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобы без
грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Для гэтага неабходна:
-Напісаць заяву вызначанай формы на імя сакратара тэрытарыяьнага камітэта
ГА “БРСМ”;
-Падаць Ваша фота на светлым фоне ў электронным выглядзе;
-Аплаціць уступны ўзнос у памеры 5,0 бел.руб. (кошт квітка і значка).
Выплаціць перыядычны членскі ўзнос (раз у год):
-2,00 бел. рублёў - для навучэнцаў школ і ваеннаслужачых тэрміновай службы;
-6,00 бел. рублёў - для навучэнцаў ССНУ, ПТНУ, студэнтаў ВНУ і беспрацоўнай
моладзі, сельскай працоўнай моладзі (пры пераліку безнаяўным шляхам, як
правіла, раз у месяц по 0,50 рублёў);
-9,00 бел.рублёў - для гарадской працоўнай моладзі (пры пераліку безнаяўным
шляхам, як правіла, раз у месяц па 0,75 рублёў).
Дзеці-сіроты, інваліды, выхаванцы школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў, маладыя
людзі, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да 3-х гадоў,
вызваляюцца ад выплаты уступных (рэгістрацыйных) і перыядычных членскіх
узносаў.
Стаўшы членам “БРСМ”, Вы атрымліваеце моладзевы білет, значок “БРСМ” і
магчымасць удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, акцыях, якія праводзяцца
“Беларускім рэспубліканскім саюзам моладдзі”!