Адмiнiстрацыя
Навабелiцкага раёна г.Гомеля

Адрас адмiнiстрацыi: 246021, вул. Ільіча, 49, г. Гомель

Тэлефон прыёмнай: 8 (0232) 51-42-10

E-mail: novobel@post.gomel.by

Від на горад Будынак адміністрацыі Вячэрні Гомель
Від на горад
Від на горад
Будынак адміністрацыі
Вячэрні Гомель
Галоўная / Сацыяльная сфера / Навабеліцкая раённая арганізацыя ГА "БРСМ"

Навабеліцкая раённая арганізацыя ГА "БРСМ"

Першы сакратар Навабелицкай раённай арганизацыі ГА "БРСМ" Савельева Таццяна Ігараўна.

Кантактная інфармацыя: 

Адрас: г.Гомель, вуліца Міжнародная, 24

тэл/факс: 8 (0232) 53 20 14

Навабеліцкі раён заўсёды славіўся актыўнай і таленавітай моладдзю. Аб’ядноўваючы маладых людзей, з іх ідэямі, задумкамі, творчымі планамі, важна даць магчымасць рэалізаваць іх са сваімі аднадумцамі.

Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутным, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленнымі людзьмі (аднагодкамі, аўтарытэтнымі людзьмі старэйшага пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі органаў улады), даведацца, што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў.

Усё гэта магчыма разам з Навабеліцкай раённай арганізацыяй «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі»!

Асноўнымі кірункамі ў працы раённай арганізацыі з’яўляюцца:

-грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі («Беларусь - крыніца натхнення»);

-працаўладкаванне моладзі («За Дзела»);

-валанцёрскі рух («У школу з добрым сэрцам», «Цуды на Каляды»);

-падтрымка таленавітай моладдзі («100 ідэй для Беларусі»);

-папулярызацыя здаровага ладу жыцця («Дэвіз па жыцці - здаровы лад жыцця»);

-узаемадзеянне з партнёрскімі арганізацыямі, міжнароднае супрацоўніцтва;

-інфармацыйна-іміджавая дзейнасць («МІГ»).

 Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі

Акцыі “Дзякуй за Перамогу”, “Моладзь - ветэранам”, “ДЗЯКУЙ ЗА ЖЫЦЦЁ”, “Ветэран жыве побач”, “Я помню! Я ганаруся!”, “Мы - грамадзяне Беларусі!”, “Служым Беларусі!”, “Да абароны Айчыны гатовы!”, “За любімую Беларусь!”, “Кветкі Вялікай Перамогі”. 

Працаўладкаванне моладдзі. Стварэнне студэнцкіх атрадаў

Навабеліцкая раённая арганізацыя дае магчымасць моладзі працаваць у летні перыяд і вырашае мноства сацыяльных задач:

-працоўная занятасць летам, як альтэрнатыва бязмэтнаму баўлення часу;

-далучэнне моладзі да працы;

-выхаванне прынцыпаў атрымання зарабатнай платы, як асноўнай крыніцы даходаў;

-занятасць і дысцыпліна падлеткаў, якія стаяць на розных відах прафілактычнага ўліку;

-магчымасць ўдасканалення сваіх прафесійных навыкаў;

-першыя спробы працаваць па спецыяльнасці.

Фарміраванне атрадаў ажыццяўляецца ў залежнасці ад сферы дзейнасці: будаўнічыя, педагагічныя, сэрвісныя, сельскагаспадарчыя, экалагічныя.

Валанцёрскі рух

У складзе экалагічных валанцёрскіх атрадаў хлопцы саджаюць дрэвы, дапамагаюць на раённых суботніках па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі: паркавых тэрыторый, сквераў і двароў, лясных масіваў і прыбярэжных зон.

Валанцёры атрадаў сацыяльнай накіраванасці аказваюць пасільную дапамогу ветэранам.

У рамках валанцёрскага руха ”Добрае сэрца” праходзяць дабрачынныя акцыі “Чараўніцтва на Каляды”, “Нашы дзеці”, “Шчаслівае дзяцінства”, “Ёлка жаданняў”, дзе маладыя людзі дапамагаюць малышам, дзецям-сіротам, людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

 Што мы можам прапанаваць?

Той, хто вырашыў звязаць свой лёс з намі, зможа праявіць свае здольнасці і зрабіць цікавей сваё жыццё, таму што, прымаючы ўдзел у праграмах і акцыях ГА “БРСМ”, ён мае магчымасць:

-паехаць разам з аднагодкамі ў экалагічныя, спартыўныя, творчыя, моладзевыя і студэнцкія лагеры;

-прыняць удзел у палітычным жыцці свайго рэгіёну і нашай краіны;

-паказаць свае творчыя здольнасці і таленты ў рэгіянальных і рэспубліканскіх фестывалях маладзёжнай творчасці;

-прыняць удзел у семінарах, конкурсах, якія праводзяцца замежнымі і міжнароднымі моладзевымі арганізацыямі;

-прыняць удзел у моладзевых турыстычных злётах, фестывалях аўтарскай песні;

-прыняць удзел у рэгіянальных і рэспубліканскіх юнацкіх спаборніцтвах па футболе, хакеі, шашках і іншых відах спорту;

-пагутарыць з аднагодкамі з іншых краін, знаёмства з новымі людзьмі, падчас правядзення міжнародных лагераў, удзельнічаючы ў праграмах моладзевых абменаў;

-падрыхтавацца да будучай службы на карысць Рэспублікі ў спецыяльна арганізаванных спартыўных лагерах;

-абмеркаваць праблемы, якія хвалююць маладых людзей, на старонках маладзёжнай прэсы, у тэлевізійных і радыёперадачах, адрасаваных моладзевай аўдыторыі. 

Умовы ўступлення ў “БРСМ”

У “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” могуць уступіць усе жадаючыя, ва ўзросце ад 14 да 31 года, грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Для гэтага неабходна:

-Напісаць заяву вызначанай формы на імя сакратара тэрытарыяьнага камітэта ГА “БРСМ”;

-Падаць Ваша фота на светлым фоне ў электронным выглядзе;

-Аплаціць уступны ўзнос у памеры 5,0 бел.руб. (кошт квітка і значка).

Выплаціць перыядычны членскі ўзнос (раз у год):

-2,00 бел. рублёў - для навучэнцаў школ і ваеннаслужачых тэрміновай службы;

-6,00 бел. рублёў - для навучэнцаў ССНУ, ПТНУ, студэнтаў ВНУ і беспрацоўнай моладзі, сельскай працоўнай моладзі (пры пераліку безнаяўным шляхам, як правіла, раз у месяц по 0,50 рублёў);

-9,00 бел.рублёў - для гарадской працоўнай моладзі (пры пераліку безнаяўным шляхам, як правіла, раз у месяц па 0,75 рублёў).

Дзеці-сіроты, інваліды, выхаванцы школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў, маладыя людзі, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да 3-х гадоў, вызваляюцца ад выплаты уступных (рэгістрацыйных) і перыядычных членскіх узносаў.

Стаўшы членам “БРСМ”, Вы атрымліваеце моладзевы білет, значок “БРСМ” і магчымасць удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, акцыях, якія праводзяцца “Беларускім рэспубліканскім саюзам моладдзі”!