Адрас адмiнiстрацыi: 246021, вул. Ільіча, 49, г. Гомель
Тэлефон прыёмнай: 8 (0232) 51-42-10
E-mail: novobel@novobel.gov.by
Электронныя
звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей -
грамадзян), і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з
патрабаваннямі артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
У
адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб
зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны
зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
-прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы
грамадзяніна;
-адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
-выкладанне сутнасці звароту;
-адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны
зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:
-поўную назву юрыдычнай асобы; месца знаходжання юрыдычнай
асобы; выкладанне сутнасці звароту;
-прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай
падпісваць звароты;
-адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным
выглядзе на адрас электроннай пошты, паказанай ў электронным звароце, альбо ў
пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна
або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам
Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных
асобаў ".
Пакідаюцца
без разгляду па сутнасці электронныя звароты, якія
(па якіх):
-выкладзены не на беларускай або рускай мове;
-не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку,
адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
-не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яго
месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы,
упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
-утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
-утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным
судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым
працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое
вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных
працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак
падачы і разгляду такіх зваротаў;
-прапушчаны
без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
-пададзены
паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не
ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па
сутнасці;
-з
заяўнікам спынена перапіска.
Электронны
зварот накіроўваецца праз электронную форму.