Адмiнiстрацыя
Навабелiцкага раёна г.Гомеля

Адрас адмiнiстрацыi: 246021, вул. Ільіча, 49, г. Гомель

Тэлефон прыёмнай: 8 (0232) 51-42-10

E-mail: novobel@post.gomel.by

Від на горад Будынак адміністрацыі Вячэрні Гомель
Від на горад
Від на горад
Будынак адміністрацыі
Вячэрні Гомель
Галоўная / Электронны зварот

Электронны зварот

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

-прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;

-адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

-выкладанне сутнасці звароту;

-адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:

-поўную назву юрыдычнай асобы; месца знаходжання юрыдычнай асобы; выкладанне сутнасці звароту;

-прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;

-адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, паказанай ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў ".

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці электронныя звароты, якія (па якіх):

-выкладзены не на беларускай або рускай мове;

-не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

-не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);

-утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;

трымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;

падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

-прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

-пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

-з заяўнікам спынена перапіска.

Электронны зварот накіроўваецца праз электронную форму.