Адмiнiстрацыя
Навабелiцкага раёна г.Гомеля

Адрас адмiнiстрацыi: 246021, вул. Ільіча, 49, г. Гомель

Тэлефон прыёмнай: 8 (0232) 51-42-10

E-mail: novobel@post.gomel.by

Від на горад Будынак адміністраціі Вячэрні Гомель
Від на горад
Від на горад
Будынак адміністраціі
Вячэрні Гомель

Узнагароджанне шматдзетных маці ордэнам Маці

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» ордэнам Маці ўзнагароджваюцца жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей. Ўзнагароджанне ордэнам Мацi праводзiцца пры дасягненнi пятым дзiцем узросту аднаго года i пры наяўнасцi ў жывых астатнiх дзяцей гэтай мацi. Пры ўзнагароджанні ордэнам Маці ўлічваюцца таксама дзеці: усыноўленыя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку; загінулыя ці прапалі без вестак пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, выкананні грамадзянскага абавязку па выратаванні чалавечага жыцця, забеспячэнню законнасці і правапарадку, а таксама памерлыя ў вынiку ранення, калецтва, захворвання, атрыманых пры памянёных абставiнах цi ў вынiку працоўнага калецтва або прафесійнага захворвання.

Хадайніцтва аб узнагароджанні ордэнам Мацi ўзбуджаецца перад абласным або Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам адпаведна: раённым выканаўчым камітэтам па прадстаўленні сельскага, пасялковага выканаўчага камітэта - аб узнагароджанні шматдзетных маці, якія пражываюць на тэрыторыі сельскага савета, пасёлка, горада раённага падпарадкавання; мясцовай адміністрацыяй цi гарадскiм выканаўчым камiтэтам - аб узнагароджанні шматдзетных маці, якія пражываюць у горадзе рэспублiканскага цi абласнога падпарадкавання. Рашэнне раённага выканаўчага камітэта, мясцовай адмiнiстрацыi або гарадскога выканаўчага камітэта, анкета са звесткамi аб складзе сям'і і матэрыяламі, якія характарызуюць стаўленне маці да выхавання дзяцей, накiроўваюцца адпаведна ў абласны або Мiнскi гарадскi выканаўчы камітэт, які на працягу месяца абавязаны праверыць абгрунтаванасць прадстаўлення мнагадзетнай мацi да ўзнагароджання і накіраваць сваё рашэнне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Шматдзетная маці можа звярнуцца ў органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне па месцы жыхарства з прапановай разгледзець яе кандыдатуру на ўзнагароджанне ордэнам Маці. Арганізацыя, у якой працуе шматдзетная маці, таксама можа звярнуцца з хадайніцтвам у мясцовыя органы ўлады аб узнагароджанні ордэнам Маці.