Адмiнiстрацыя
Навабелiцкага раёна г.Гомеля

Адрас адмiнiстрацыi: 246021, вул. Ільіча, 49, г. Гомель

Тэлефон прыёмнай: 8 (0232) 51-42-10

E-mail: novobel@post.gomel.by

Вид на город Здание администрации Вечерний Гомель
Вид на город
Вид на город
Здание администрации
Вечерний Гомель
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28 жніўня 2019

Акцыя "Адзіны дзень бяспекі"

Акцыя "Адзіны дзень бяспекі" пройдзе ў Беларусі 1-10 верасня. У гэтыя дні правядуць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама па навучанню паводзінам ва ўмовах НС, аказанні першай медыцынскай дапамогі, паведамілі БЕЛТА ў МНС.
Задачы "Адзінага дня бяспекі" - развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганда бяспечных умоў жыцця. "Адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару - на небяспечных аб'ектах і ў будынках з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы абвесткі, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры. Розныя установы адпрацуюць эвакуацыю са сваіх будынкаў ", - распавялі ў МНС.
Пройдуць дні адчыненых дзвярэй, прафілактычныя акцыі ў навучальных установах, гутаркі ў працоўных калектывах, інтэлектуальная гульня "Бяспечны сусед", разгорнецца навучалая пляцоўка "Пяць крокаў выратавання", адбудуцца канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя імпрэзы.
Акрамя Генпракуратуры, МНС, МУС, Мінэнерга, Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі, Мінпрацы і сацабароны, Мінжылкамгаса, Мінкультуры і мясцовых органаў улады, удзел у акцыі прымуць розныя арганізацыі і грамадскія аб'яднанні, напрыклад Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, ОСВОД, "Белая Русь" і БРСМ.
Падчас акцыі рэспубліканскія органы дзяржкіравання і грамадскія аб'яднанні правядуць тэматычныя дні. Да прыкладу, 2 верасня гэта будуць Мінадукацыі і Мінкульт, а завершаць правядзенне тэматычных дзён 9-10 верасня МНС, Міністэрства аховы здароўя, БДПО і ОСВОД.
Упершыню ў Беларусі падобная акцыя з прыцягненнем вялікай колькасці ведамстваў прайшла з 20 лютага па 1 сакавіка.
 

БЕЛТА

 


Усе навіны