Адмiнiстрацыя
Навабелiцкага раёна г.Гомеля

Адрас адмiнiстрацыi: 246021, вул. Ільіча, 49, г. Гомель

Тэлефон прыёмнай: 8 (0232) 51-42-10

E-mail: novobel@post.gomel.by

Від на горад Будынак адміністрацыі Вячэрні Гомель
Від на горад
Від на горад
Будынак адміністрацыі
Вячэрні Гомель
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13 кастрычніка 2021

Кіраўнікоў дзяржорганаў абавязалі пры прыёме на работу запытваць характарыстыкі з папярэдняй працы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка падпісаў дэкрэт нумар 6, якім уносяцца змяненні ў дэкрэт ад 15 снежня 2014 года нумар 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прыняты ў мэтах павышэння кадравага патэнцыялу дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама рэалізацыі змяненняў, унесеных у Працоўны кодэкс.

Дэкрэтам устанаўліваецца абавязак кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый пры прыёме грамадзян на работу запытваць іх характарыстыкі з папярэдніх месцаў працы, а таксама звесткі з адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях у адносінах да кандыдатаў на кіруючыя пасады.

Акрамя таго, у дэкрэце вызначаюцца дакладныя патрабаванні да характарыстыкі. У ёй павінны будуць адлюстроўвацца прафесійныя, дзелавыя і маральныя якасці работніка, звесткі аб выкананні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, стаўленне да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў.

Парушэнне прадугледжанага дэкрэтам парадку прыёму на работу, выдача характарыстык, якія змяшчаюць заведама недакладную інфармацыю, а таксама парушэнне тэрмінаў іх выдачы вядуць да прыцягнення да адказнасці, устаноўленай заканадаўствам.

Дэкрэт уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.



Усе навіны