Адмiнiстрацыя
Навабелiцкага раёна г.Гомеля

Адрас адмiнiстрацыi: 246021, вул. Ільіча, 49, г. Гомель

Тэлефон прыёмнай: 8 (0232) 51-42-10

E-mail: novobel@post.gomel.by

Від на горад Будынак адміністрацыі Вячэрні Гомель
Від на горад
Від на горад
Будынак адміністрацыі
Вячэрні Гомель
Галоўная / Служба "Адно акно" / Аб правах і абавязках зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

Аб правах і абавязках зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

Зацікаўленыя асобы пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур маюць правы і абавязкі ў адпаведнасці з артыкуламі 10-11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур":

Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб

Зацікаўленыя асобы маюць права:

- звяртацца з заявамі ў упаўнаважаныя органы;

- бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;

атрымліваць ад упаўнаважаных органаў растлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;

- прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;

- знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяў, у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўнай законам таямніцы;

- атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);

- адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

- абскарджваць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;

- адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;

- ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах. 

Артыкул 11. Абавязкі зацікаўленых асоб

 Зацікаўленыя асобы абавязаны:

- ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў у адносінах да такіх работнікаў;

- прадстаўляць ў упаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, указаныя ў абзацах другім-сёмым часткі першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку запатрабавання такіх дакументаў;

- уносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

- своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змяненні месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

- выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.

Артыкул 111. Правы і абавязкі трэціх асоб 

1. Трэція асобы маюць права:

- атрымліваць ад упаўнаважаных органаў растлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;

- знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай тайне, якая ахоўваецца законам;

- адклікаць сваю згоду (у тым ліку выяўленую шляхам прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

- абскарджваць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;

- адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;

- ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

2. Трэція асобы абавязаны:

- ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў у адносінах да такіх работнікаў;

- выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.