Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя
Навабелiцкага раёна г.Гомеля
Галоўная / Навiны / Навiны раёна

Навiны раёна

27 жніўня 2019 года

АБЛАСНАЯ ПЕДАГАГІЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

 У Гомелі перад стартам новага навучальнага года адбылася традыцыйная абласная жнівеньская педагагічная канферэнцыя. 
Тут адзначана, што Гомельшчыне ёсць чым ганарыцца. Адным з галоўных дасягненняў мінулага навучальнага года стала ЦТ, дзе наша вобласць заняла першае месца ў рэспубліцы. 100-бальныя сертыфікаты атрымалі 44 школьніка. Не менш паспяхова нашы дзеці праявілі сябе на алімпіядах, у прыватнасці па вучэбных прадметах - 101 дыплом і першае месца сярод абласцей Беларусі. Гэта лепшы вынік за апошнія пяць гадоў. 
Пералічваць поспехі гомельскіх школьнікаў можна доўга, відавочна адно - хлопцы і іх настаўнікі задалі высокую планку і цяпер галоўная задача не толькі захаваць, але і прымножыць поспех.
У гэтым годзе для вучняў рэгіёну расчыняць свае 524 школы. На іх падрыхтоўку да навучальнага года выдаткавана 17 з паловай мільёнаў рублёў.Таксама закуплена 20 школьных аўтобусаў і амаль 160 адзінак тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання. Тым не менш, губернатар Гомельскай вобласці Генадзь Салавей на абласной педагагічнай канферэнцыі падкрэсліў, што ў рэгіёне ёсць праблема недахопу ўстаноў адукацыі. Гэта звязана, у тым ліку, і з тым, што за апошнія 3 гады юных жыхароў Гомельшчыны стала на 30 тысяч больш. 
Цэнтральнай фігурай працэсу навучання быў і застаецца педагог. Іх у Гомельскай вобласці сёння каля 30 тысяч. Лепшых на канферэнцыі адзначылі ганаровымі граматамі аблвыканкама і абласнога савета дэпутатаў. Таксама гомельскія педагогі атрымалі ўзнагароды міністэрства адукацыі Беларусі, у тым ліку нагрудныя знакі "Выдатнік адукацыі». 

 
Вярнуцца