Навiны раёна
Абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання
На
сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-парталу абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі
Беларусь для
ўсенароднага абмеркавання, паведамляе БЕЛТА.
Каардынацыя работ па зборы і абагульненні
водгукаў грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі
Беларусь, вынесеным для ўсенароднага абмеркавання, праводзіцца Нацыянальным
цэнтрам прававой інфармацыі.
Меркаванні грамадзян па праекце змяненняў і
дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымыя прапановы
накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі: па электроннай пошце
sbor@ncpi.gov.by; шляхам запаўнення электроннай формы, якая знаходзіцца на
Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале па адрасе https://sbor.pravo.by; у пісьмовым
выглядзе па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай
"Канстытуцыя".
З праектам змяненняў Канстытуцыі можна
таксама азнаёміцца на інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.