Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя
Навабелiцкага раёна г.Гомеля
Галоўная / Навiны / Навiны раёна

Навiны раёна

6 верасня 2021 года

БЧ прадоўжыла акцыю "Дзеці і бяспека" да 10 верасня 

Беларуская чыгунка прадоўжыла акцыю "Дзеці і бяспека" да 10 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БЧ.

Рашэнне аб прадаўжэнні акцыі прынята для ўзмацнення мер па прафілактыцы няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту, а таксама іх прадухілення. Гэта акцыя традыцыйна праводзіцца на Беларускай чыгунцы напярэдадні школьных канікул і пачатку навучальнага года. У 2021 годзе напярэдадні пачатку вучэбнага года яна стартавала 23 жніўня.

"У перыяд правядзення акцыі ўзмацняецца кантроль за захаваннем мер бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, у час якіх удзяляюць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў паяздах. Таксама на вакзалах і ў паяздах грамадзян дадаткова інфармуюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праводзяць растлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, размешчаных паблізу чыгуначнай дарогі", - расказалі ў прэс-цэнтры.

Разам з тым з пачатку года на Беларускай чыгунцы здарылася 70 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 5 выпадкаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пацярпелі 70 чалавек: загінулі 42, траўміраваны 28. Тры чалавекі з ліку пацярпелых непаўналетнія, з іх адно дзіця траўміравана смяротна. Каля 46 працэнтаў пацярпелых грамадзян знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

Як адзначылі ў БЧ, асноўная прычына няшчасных выпадкаў - ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках у час перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правіл дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і іншыя.

"Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і выконваць неабходныя меры бяспекі", - падкрэслілі ў прэс-цэнтры БЧ.


Вярнуцца