Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя
Навабелiцкага раёна г.Гомеля
Галоўная / Навiны / Навiны раёна

Навiны раёна

14 верасня 2021 года

Белтэлерадыёкампанія рыхтуе прэм'еру дакументальнага праекта да Дня народнага адзінства 

Напярэдадні Дня народнага адзінства з 14 па 16 верасня тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24" пакажуць новую работу журналістаў Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі - 3-серыйны дакументальны праект "Рубеж. Раз'яднанне. Процістаянне. Аб'яднанне". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.

"Амаль два дзесяцігоддзі некалі адзіная краіна ў выніку падпісання ў 1921 годзе Рыжскага мірнага дагавора была падзелена супраць сваёй волі на дзве часткі, і заходняя тэрыторыя Беларусі трапіла пад юрысдыкцыю Польшчы. Этнічныя беларусы на сабе зведалі палітыку нацыянальнага генацыду і паланізацыі - забароны роднай мовы ў перыёдыцы і прыходскім царкоўным жыцці, закрыцця беларускамоўных школ. 17 верасня беларусы ўпершыню адзначаць Дзень народнага адзінства: менавіта ў гэты знакавы дзень у 1939-м Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую граніцу на ўсёй яе працягласці. Аперацыя прадаўжалася да 28 верасня, і ў выніку БССР вярнулі тэрыторыі, адабраныя ў 1921 годзе. Падзеі той восені, якія сталі для беларускай нацыі актам гістарычнай справядлівасці, пакладзены ў аснову новага дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь", - расказалі ў прэс-службе.

Гісторыю "раз'яднання, процістаяння і аб'яднання" беларускага народа раскажа дакументальны праект АТН "Рубеж" - з 14 па 16 верасня адразу пасля інфаканала "Панарама" ў эфіры "Беларусь 1" і Беларусь 24".


Вярнуцца