Навiны раёна
МНС нагадала правілы бяспекі пры моцным ветры
Міністэрства
па надзвычайных сітуацыях нагадала правілы бяспекі пры моцным ветры, паведамляе
БЕЛТА са спасылкай на ведамства.
У Беларусі сёння чакаецца паўночна-заходні
ўмераны вецер, днём парывісты, месцамі моцны парывісты. Парывы могуць
узмацняцца да 15-18 м/с.
У МНС пры моцным ветры рэкамендуюць адмовіцца
ад паездак, непагоду лепш перачакаць у памяшканні. Транспарт трэба паставіць у
гараж, а пры яго адсутнасці паркавацца ўдалечыні ад дрэў і слаба замацаваных
канструкцый.
"Калі моцны вецер застаў вас на вуліцы,
абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам. Пазбягайце дрэў,
збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній
электраперадачы, патэнцыяльна небяспечных прамысловых аб'ектаў). Асцерагайцеся
частак канструкцый і прадметаў, якія навіслі на будынках, абарваных правадоў
ліній электраперадачы, разбітага шкла", - звярнулі ўвагу ў МНС.