Навiны раёна
Новыя тарыфы на ЖКП. Тарыфы на электра і цеплаэнергію
Новыя
тарыфы на ЖКП. Тарыфы на электра- і цеплаэнергію
Указам Прэзідэнта Беларусі ўстаноўлены цэны
на газ, тарыфы на цеплавую і электраэнергію, якія дзейнічаюць з 1 студзеня 2022
года.
Тарыфы на электрычную энергію
Электраэнергія ў жылых дамах (кватэрах),
абсталяваных электраплітамі (тут і далей за 1 кВт.гадз):
аднаставачны тарыф - Br0,1973;
дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах
- мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) -
Br0,1381;
- максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) -
Br0,3946.
Электраэнергія пры выкарыстанні ў тым ліку
для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай)
магутнасцю электранагравальнага абсталявання больш за 5 кВт:
дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах
- мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) -
Br0,1354;
- астатні час сутак - Br0,2514.
Электраэнергія пры выкарыстанні ў тым ліку
для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў кватэрах шматкватэрных жылых
дамоў, не абсталяваных сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння і
абсталяваных электраплітамі, пры адсутнасці асобнага прыбора індывідуальнага
ўліку расходу электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага
водазабеспячэння:
з 1 студзеня па 31 мая ўключна
аднаставачны тарыф - Br0,0981;
дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах
- мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) -
Br0,0687;
- астатні час - Br0,1275.
з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна
аднаставачны тарыф - Br0,1003;
дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах
- мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) -
Br0,0702;
- астатні час - Br0,1304.
Электрычная энергія для патрэб ацяплення і
гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных сістэмамі
цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння, пры наяўнасці асобнага прыбора
індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і
гарачага водазабеспячэння:
з 1 студзеня па 31 мая ўключна - Br0,0398;
з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна - Br0,0433;
Тарыфы на цеплавую энергію
На цеплавую энергію для патрэб ацяплення і
гарачага водазабеспячэння (за 1 Гкал):
з 1 студзеня па 31 мая ўключна - Br21,9245,
з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна - Br23,859.
Крыніца: указ Прэзідэнта ад 23 снежня 2021
года №507.