Навiны раёна
ПЛР-даследаванні на COVID-19 з 30 мая нельга будзе правесці ў прыватных медцэнтраў
ПЛР-даследаванні на наяўнасць
COVID-19 у лабараторыях недзяржаўных медцэнтраў адменены з 30 мая, паведамляе
БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
"Для аптымізацыі
лабараторных ПЛР-даследаванняў, цэнтралізацыі назірання за пацыентамі на
амбулаторным этапе адмяняецца правядзенне ўсіх ПЛР-даследаванняў на наяўнасць
SARS-CoV-2 (COVID-19) у лабараторыях недзяржаўных арганізацый аховы
здароўя", - адзначылі ў прэс-службе.
З 30 мая адмяняецца правядзенне
ўсіх ПЛР-даследаванняў у лабараторыях недзяржаўных арганізацый аховы здароўя -
ТАА "Гравітадыягностык", ЗТАА "Сінэва", ЗТАА
"Незалежная лабараторыя Інвітро", ЗУП "Сінлаб-ЕМЛ", ТАА
"ЛОДЭ", Медыцынскі цэнтр "Полімед" філіял ТАА
"Гандлёвая сетка "ПРАДМІР" і ТАА "Клініка
"Мерсі".
Правесці ПЛР-даследаванне на
наяўнасць SARS-CoV-2 на платнай аснове для выезду за мяжу з выдачай рэзультатаў
на рускай і англійскай мовах можна ў 53 лабараторыях сістэмы Міністэрства аховы
здароўя. Развіццё інфармацыйных тэхналогій у дзяржаўнай сетцы аховы здароўя і
цэнтралізацыя гэтай інфармацыі дазваляць яе хутка перадаць (у выпадку атрымання
станоўчых рэзультатаў) у амбулаторна-паліклінічную арганізацыю аховы здароўя і
тэрытарыяльны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
З актуальным пералікам лабараторый, у тым ліку якія перадаюць рэзультаты ў сістэму "Падарожнічаю без COVID-19", можна азнаёміцца на сайце Міністэрства аховы здароўя ў раздзеле "Для беларускіх грамадзян / Актуальная інфармацыя па папярэджанні інфекцыі COVID-19 / Пералік арганізацый, якія маюць права правядзення лабараторных ПЛР-даследаванняў на наяўнасць SARS-CoV-2 на платнай аснове для асоб, якія выязджаюць за межы Рэспублікі Беларусь".