Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя
Навабелiцкага раёна г.Гомеля
Галоўная / Навiны / Навiны раёна

Навiны раёна

30 мая 2022 года

Сёння ў школах празвініць апошні званок 

Апошні званок для вучняў ІХ, ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі празвініць сёння, паведамляе БЕЛТА.

Забяспечваць бяспеку ў час урачыстых мерапрыемстваў будуць супрацоўнікі міліцыі.

З 1 па 9 чэрвеня юнакоў і дзяўчат чакае здача выпускных экзаменаў, а затым выпускнікоў чакае ЦТ і ўступная кампанія.

Выпускныя вечары ва ўсёй краіне назначаны на 10 чэрвеня. Міністэрствам адукацыі ўстаноўлены месцы правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў - гэта ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, у выключных выпадках - установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі або ўстановы культуры.

На сёння ў краіне працуюць 2967 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх вучацца 1 млн 66 тыс. школьнікаў.

У гэтым годзе ІХ клас заканчваюць 97,7 тыс. вучняў, XI клас - 52,3 тыс. юнакоў і дзяўчат.

Вярнуцца