Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя
Навабелiцкага раёна г.Гомеля
Галоўная / Навiны / Навiны раёна

Навiны раёна

22 кастрычніка 2019 года

V ФОРУМ класічнай МУЗЫКІ

Лёгкім узмахам дырыжорскія палачкі галоўнага дырыжора Гомельскага сімфанічнага аркестра Мурада Ассуила ў абласным цэнтры стартаваў V Форум класічнай музыкі.
Адкрыла юбілейны форум двухгадзінная музычная феерыя ў каледжы мастацтваў імя Сакалоўскага. Гледачы пачулі самы вядомы твор Моцарта - сімфонію № 40, якая стала адным з культавых твораў для ўсёй класічнай музыкі. Прагучала «Няскончаная сімфонія» Шуберта, а таксама геніяльны «Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 1» Чайкоўскага. Галоўным запрошаным госцем стаў адзін з самых вядомых піяністаў сучаснасці, член журы прэстыжных міжнародных конкурсаў, мастацкі кіраўнік Адэскага тэатра оперы і балета Барыс Блох (ЗША).

У гэтым годзе, па задумцы арганізатараў, форум праходзіць пад знакам якасці - у Гомель прыедуць высакакласныя, сусветна вядомыя музыкі.Гамяльчан чакаюць яшчэ два вялікія канцэрты. 14 лістапада ў Палацы культуры чыгуначнікаў выступяць артысты міланскага опернага тэатра "Ла Скала». Завершыцца музычная феерыя 15 снежня французскай класікай у выкананні віяланчэліста Марка Дробинского.

Вярнуцца