Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Адмiнiстрацыя
Навабелiцкага раёна г.Гомеля
Галоўная / Навiны / Навiны раёна

Навiны раёна

25 мая 2022 года

Выпускныя вечары ў школах Беларусі пройдуць 10 чэрвеня 

Выпускныя вечары ў школах Беларусі пройдуць 10 чэрвеня. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова падчас прэс-канферэнцыі "Аб завяршэнні навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў. Пытанні арганізацыі дзіцячага адпачынку і аздараўлення ў летні перыяд", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўныя мерапрыемствы пасля завяршэння навучальнага года: рэспубліканскае свята "Апошні званок", апошнія званкі ва ўстановах адукацыі, якія пройдуць 30 мая, і выпускныя экзамены ў 9-11-х класах, якія пройдуць 1-9 чэрвеня. Выпускныя вечары, падчас якіх выпускнікі атрымаюць дакументы аб адукацыі, пройдуць 10 чэрвеня", - праінфармавала Ірына Каржова.

У Беларусі ў 2021/2022 навучальным годзе функцыянуе 2967 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучаюцца звыш 1 млн 66 тыс. вучняў. Колькасць выпускнікоў 9-х класаў - 97,7 тыс., 11-х - 52,3 тыс. "У параўнанні з папярэднім навучальным годам колькасць вучняў 9-х класаў павялічылася больш як на 7 тыс., колькасць вучняў 11-х класаў павялічылася на 600 чалавек. Мы назіраем рост колькасці выпускнікоў", - канстатавала кіраўнік упраўлення.

"Загадам Міністэрства адукацыі ўстаноўлена, што выпускныя вечары праводзяцца ва ўстановах адукацыі, у выключных выпадках яны могуць праводзіцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі або ва ўстановах культуры, - у сваю чаргу адзначыла кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык. - Час і месца правядзення вызначаюцца рашэннем кіраўніка ўстановы адукацыі з удзелам бацькоўскага камітэта школы, класа па ўзгадненні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі".

З загадам, які рэгламентуе правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў, можа азнаёміцца любы жадаючы, ён размешчаны на інтэрнэт-партале Міністэрства адукацыі. "Дакументам у першую чаргу прадугледжваецца стварэнне бяспечных умоў правядзення святочных мерапрыемстваў. Гэта перш за ўсё асабістая адказнасць начальнікаў галоўных упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і кіраўнікоў устаноў адукацыі. Да правядзення выпускных вечароў актыўна будуць прыцягвацца і бацькі, якія таксама нясуць адказнасць за сваіх дзяцей, асабліва падчас правядзення мерапрыемстваў, звязаных з сустрэчай світання і ўдзелу ў іншых гуляннях. Міністэрства адукацыі не рэкамендуе праводзіць выпускныя вечары ў забаўляльных комплексах. Мы не вітаем правядзенне школьнага мерапрыемства недзе ў рэстаране, аграсядзібе і іншых месцах. Загадам дакладна пазначана: месца правядзення выпускнога вечара - установа адукацыі", - падкрэсліла кансультант.



Вярнуцца