Адрас адмiнiстрацыi: 246021, вул. Ільіча, 49, г. Гомель
Тэлефон прыёмнай: 8 (0232) 51-42-10
E-mail: novobel@novobel.gov.by
У мэтах аказання матэрыяльнай падтрымкі выпускнікам дзяржаўных устаноў
адукацыі і ўстаноў адукацыі спажывецкай кааперацыі пры ўладкаванні на новым
месцы жыхарства, прыцягнення і замацавання кадраў у сельскіх населеных пунктах,
а таксама ў раёнах, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ААТ «ААБ
Беларусбанк» прадастаўляюцца льготныя крэдыты на набыццё нехарчовых спажывецкіх
тавараў беларускай вытворчасці ў памеры да 30-кратнага бюджэту пражытачнага
мінімуму для працаздольнага насельніцтва, які дзейнічае на дату заключэння
крэдытнага дагавора.
На падставе ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.11.2000 г. № 631 «Аб
прадастаўленні льготных крэдытаў асобным катэгорыям грамадзян», крэдыты
прадастаўляюцца выпускнікам дзяржаўных устаноў адукацыі і ўстаноў адукацыі
спажывецкай кааперацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю
спецыяльную, вышэйшую адукацыю і прыступілі да працы, прызначаных на дзяржаўную
грамадзянскую пасаду, вайсковую пасаду, пасаду начальніцкага і радавога складу
ваенізаваных арганізацый па размеркаванні (пераразмеркаванні), працаўладкаванні
ў залік броні, накіраванні (перанакіраванні), а таксама паступілі на ваенную
службу па кантракце ў добраахвотным на працягу шасці месяцаў, якія ідуць за
месяцам выдачы дакумента аб адукацыі, у воінскія часці, арганізацыі узброеных
сіл, органы пагранічнай службы, размешчаныя ў населеных пунктах не па месцы
жыхарства бацькоў (усынавіцеляў).
Ільготныя крэдыты прадастаўляюцца на працягу аднаго года з даты пачатку
дзеяння першага працоўнага дагавора пры ўмове адпрацоўкі ўстаноўленага
заканадаўствам тэрміну абавязковай работы па размеркаванні (пераразмеркаванні),
працаўладкаванні ў залік броні, накіраванні (перанакіраванні) на працу,
праходжання ўстаноўленага тэрміну службы пасля атрымання адукацыі, а якія
паступілі на ваенную службу па кантракце ў добраахвотным парадку – не менш за
два гады з дня заключэння крэдытных дагавораў.