Адрас адмiнiстрацыi: 246021, вул. Ільіча, 49, г. Гомель
Тэлефон прыёмнай: 8 (0232) 51-42-10
E-mail: novobel@novobel.gov.by
Дарагія сябры!
Паважаныя наведвальнікі! Дзякую Вам за тое, што наведалі афіцыйны сайт
адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля. Тут Вы зможаце знайсці самую
разнастайную інфармацыю пра жыццё рэгіёну, азнаёміцца з навінамі і найбольш значнымі падзеямі з жыцця.
Казённае паселішча, павятовы горад, прадмесце, зарэчны раён, «Горад у
горадзе, беларускі Ватыкан» - так кажуць старажылы аб Навабеліцы.
Сёння Навабеліца мае
сучасны прамыслова-перапрацоўчы комплекс, развітую сацыяльную сферу і ўпэўнена
глядзіць у будучыню. Навабеліцкі раён, валодаючы вялікім прамысловым
патэнцыялам, развітай інфраструктурай і кваліфікаванымі кадрамі, дынамічна
развіваецца.
На тэрыторыі раёна
працуе больш за 15 прадпрыемстваў харчовай, мэблевай, лёгкай, хімічнай і іншых
галін прамысловасці. Выпускаемая імі прадукцыя мае высокую якасць і
запатрабавана не толькі ў нашай рэспубліцы, але і ў блізкім і далёкім замежжы.
Навабеліцкі раён - гэта
раён, у якім паважаюць слаўныя працоўныя і гераічныя подзвігі мінулых гадоў,
шануюць і беражліва захоўваюць перададзенае нам спадчынай папярэдніх
пакаленняў, цэняць традыцыі мінулага і ўкараняюць новыя, эфектыўныя метады,
якія дазваляюць з упэўненасцю глядзець у заўтрашні дзень!
У дасягненнях і
працоўных перамогах раёна заключаецца яркая, нязгасная энергія, сіла і талент
многіх тысяч людзей, бязмежна закаханых у сваю малую Радзіму, адданых любімай
справе і неабыякавых да лёсу сваёй краіны!
Спадзяюся, што знаёмства
з нашым раёнам у віртуальнай прасторы дасць магчымасць набыць новых партнёраў і
пашырыць сяброўскія сувязі.
З павагай,
Кіраўнік адміністрацыі Навабеліцкага раёна г.Гомеля
Васючэнка Аляксей Анатольевіч