Адмiнiстрацыя
Навабелiцкага раёна г.Гомеля

Адрас адмiнiстрацыi: 246021, вул. Ільіча, 49, г. Гомель

Тэлефон прыёмнай: 8 (0232) 51-42-10

E-mail: novobel@novobel.gov.by

Від на горад Будынак адміністрацыі Вячэрні Гомель
Від на горад
Від на горад
Будынак адміністрацыі
Вячэрні Гомель
Галоўная / Сацыяльная сфера

Сацыяльная сфера

Стан сацыяльнай сферы Навабеліцкага раёна з'яўляецца адным з асноўных фактараў, якія вызначаюць яго прывабнасць. Без адпаведнага развіцця гэтага кірунку немагчыма забеспячэнне эканамічнай стабільнасці і эканамічнага росту.

Сацыяльная сфера раёна характарызуецца даволі высокімі паказчыкамі развіцця і ўяўляе сабой сістэму розных галін і арганізацый, накіраваных на падтрыманне і павышэнне ўзроўню жыцця людзей. Пытанні рэгулявання сацыяльнага комплексу часта разглядаюцца на пасяджэннях мясцовых органаў улады.

У першую чаргу да сацыяльнай сферы належыць сфера паслуг: адукацыя, культура, у тым ліку і фізічная, ахова здароўя, сацыяльнае забеспячэнне, грамадскае харчаванне, бытавое і камунальнае абслугоўванне, пасажырскі транспарт, сувязь. У раёне прымаюцца меры па развіцці ў галіне жыллёвай палітыкі, адукацыі, аховы здароўя і жыццезабеспячэння грамадзян.